Тэксты песень
Сцяг
1. Светлым полем я нясу
Агнявую паласу:
Як маланка нада мной
Зiхацiць над галавой

Сцяг мой вольны,
Сцяг мой смелы,
Сцяг мой бел-чырвона-белы.

2. Быў адважны продак мой
У Пагонi баявой.
Той Пагонi чую звон:
Хай нясецца наўздагон

Сцяг мой вольны,
Сцяг мой смелы,
Сцяг мой бел-чырвона-белы.

3. Залунай на ўвесь прасцяг,
Агнявых вякоў працяг:
Ёсьць Дзяржава, ёсць Народ!
Развiвайся - i ў палёт,

Сцяг мой вольны,
Сцяг мой смелы,
Сцяг мой бел-чырвона-белы.
Магутны Божа
1. Магутны Божа, уладар сусветаў
Вялікіх сонцаў і сэрц малых
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменні свае хвалы.

2. Дай спор у працы штодзённай, шэрай,
На лусту хлеба, на родны край,
Павагу, сілу і веліч веры,
Унашу праўду, у прышласьць – дай!

3. Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот!
Зрабі магутнай, зрабі шчасьлівай
Краіну нашу і наш народ!
Пагоня
1. Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць -
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

2. У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

3. Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.

Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.
Муры
1. Ён быў натхнёны і малады,
Іх незлічона было.
Ён на плошчы вёў гарады
З песняй, што блізка святло.
І запальвалі свечкі яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён спяваў: зруйнуем турму!
Яны спявалі за ім:

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне
І пахавае свет стары!
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне
І пахавае свет стары!

2. Ведалі словы напамяць — і спеў
Неслі па вуліцах так,
Што кроў кіпела і гнеў кіпеў,
І сэрцы стукалі ў такт.
Білі ў сто тысяч далоняў — і рытм
Ворагаў біў напавал.
Ішлі на муры ва ўсім свеце старым…
А ён усё граў і спяваў.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне
І пахавае свет стары!
Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне
І пахавае свет стары!

3. Так паўстаў шматтысячны рух,
Воінаў цэлая раць,
Можна помнікі зносіць і брук
На камяні разбіраць.
Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сілы аддаць барацьбе:
Хто не з намі — той супраць нас!..
Спявак быў сам па сабе.

Глядзеў, як шчыльныя рады
З ягонай песняю ідуць,
А песня глухне, глухне, глухне…

Глядзеў, як шчыльныя рады
З ягонай песняю ідуць,
А песня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне
І пахавае свет стары!

Made on
Tilda