Вольны хор
СПЯВАЕМ - ПЕРАМАГАЕМ!
Вольны хор — унікальны грамадска - культурны рух, які з’явіўся падчас пратэстаў у Беларусі і стаў сімвалам Рэвалюцыі для мільёнаў людзей
Вольнаму Хору 5 гадоў!
З гэтай нагоды мы прэзентуем новы альбом “Наша песьня”

У альбом увайшлі 16 беларускіх твораў, значную частку якіх складае беларуская харавая спадчына, знойдзеная ў Беларускай бібліятэцы і музеі імя Ф. Скарыны ў Лондане. А таксама творы сучасных беларускіх кампазітараў, напісаныя на вершы расстраляных паэтаў і харавыя апрацоўкі песень сучасных беларускіх артыстаў.

Альбом узначальвае твор, напісаны на яшчэ не выдадзены верш Міхася Кавыля “Наша песьня”, рукапіс якога быў знойдзены ў архівах Скарынаўкі і ў яго гонар названы наш 3-ці студыйны альбом.

Паслухаць тут: Youtube Spotify Amazon Volt.fm Dezeer Muzce.com


«Маё знаёмства са Скарынаўкай пачалося ў жніўні 2023 году, калі я ўпершыню «нырнула» у музычныя архівы. Гэта былі 10 дзён шоку, адкрыццяў, шчасця, ўздыму і няспыннай працы. Было адчуванне, што я знайшла скарб, беларускае золата! Вярнулася я адтуль з кіпай нот, дагэтуль мне невядомых, з імёнамі, пра якіх таксама нічога не чула.

Абсалютным адкрыццём стаў Дзмітрый Верасаў - беларускі кампазітар, які быў вымушаны з’ехаць пад час другой Сусветнай вайны, жыў і працаваў у Ныю Джэрсі, ствараў буйныя музычныя творы. Вельмі мала ягонай спадчыны захавалася і нават з таго, што захавалася многае ніколі не выконвалася.

У нашым альбоме гучыць адзін твор Верасава «Беларусь ты мая». Канешне любімы Куліковіч і яго «Беларусь - наша Маці-Краіна» - студэнцкі гімн, ці «Упэўненасць» у якой для нас кожнае слова трапляе ў сэрца: «Распусцяцца бярозы - мы вернемся дамоў».
Некаторыя творы з архіву можна было браць і развучваць адразу, некаторыя патрабавалі апрацоўкі. Вельмі хацелася хутчэй пачуць гэтыя творы, мы прагна развучвалі новыя песні і гімны, плакалі ад шчасця і пяшчоты, ад сучаснасці зместу і сэнсаў, ад трапляння ў наш боль і сэрцы. Музыка павінна гучаць, а не пыліцца на паліцах, таму гэтая справа вельмі важна для мяне асабіста і для нашага хору.»


Галіна Казіміроўская

Мастацкі кіраўнік і дырыжор Вольнага Хору

Пра нас
25 жніўня 2020 Вольны хор зладзіў сваю першую спеўную акцыю і загучаў у Гандлёвым цэнтры «Сталіца». З самага пачатку свайго існавання ён стаў актыўным удзельнікам пратэстнага руху і моцным інструментам натхнення Беларусаў
  • 357 чалавек
    Спявалі ў Вольным хоры за ўвесь час яго існавання
  • 6 кліпаў
    Запісаў Вольны хор за 2 гады
  • 103 выступы
    Зладзіў Вольны хор з 2020 года
  • 58 песень і гімнаў
    Мае хор у сваім рэпертуары
"Вольны хор — адзін з сімвалаў беларускага пратэсту. Дзякуючы яму ў розных кутках Мінска і Беларусі гучалі песні супраціву,
а беларусы вывучылі знакамітыя песні "Пагоня" і "Магутны Божа"."
Еўрарадыё
Як паўстаў Вольны хор
Вольны хор пачаўся з акцый, якія ладзілі музыкі Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў жніўні 2020 года. Амаль адразу да іх далучыліся ўдзельнікі іншых мінскіх калектываў: дырыжоры, вакалісты, артысты хору, інструменталісты, рэгенты, барды, народныя музыкі і звычайныя людзі, якія хацелі спяваць.
Прафесіяналаў і аматараў аб'яднала адно: жаданне спыніць гвалт і вярнуць справядлівасць.

Дзейнасць хора ў Беларусі
Вольны хор ладзіў флэшмобы ў буйнейшых гандлёвых цэнтрах, прымаў удзел на дваравых канцэртах у розных районах Мінску, стварыў спеўную калону і спяваў на маршах мірнага пратэсту з жніўня па лістапад 2020, падтрымліваў спевамі звольненых актораў-купалаўцаў і супрацоўнікаў Мінскага Трактарнага Заводу, удзельнічаў у акцыях у оперным тэатры, у метро, на чыгуначным вакзале, на "Камароўцы".
За гэты час Вольны хор запісаў два аўдыаальбома "Годныя песні", зладзіў тры анлайн канцэрты, удзельнічаў у розных тэлевізійна-музычных праэктах, запісаў 6 відэакліпаў.

Затрыманні
Дзесяткі ўдзельнікаў калектыву былі затрыманыя, адбывалі турэмны тэрмін ад 10 да 30 содняў ці плацілі велізарныя штрафы за песенныя акцыі, некаторыя па некалькі разоў. На некаторых з удзедьнікаў сталі заводзіць крымінальныя справы, якія паграджалі ім тэрмінамі ад 8 да 20 гадоў.

Эміграцыя
Шмат хто са спевакоў Вольнага хору быў вымушаны з'ехаць з Беларусі праз пераслед і пагрозу арышту. З канца чэрвеня 2021 года хор працягвае сваю дзейнасць у Польшчы, ладзіць шматлікія канцэрты і гастролі, пад час якіх распавядае пра гістарычнае мінулае, жудаснае сучаснае і светлую будучыню Вольнай Беларусі.

Варшаўскі перыяд
Знаходзячыся ад канца чэрвеня ў вымушанай эміграцыі ў Варшаве, Вольны Хор ператварыўся ў больш значную арганізацыю, Fundacja Volny Chor, якая аб’яднала вакол сябе выбітных беларускіх дзеячаў культуры, каб не толькі захаваць беларускую культуры ў эміграцы, але і спрыяць яе развіццю на тэрыторыі Беларусі і распаўсюду па ўсім свеце. Для гэтага Вольны хор працягвае канцэртную дзейнасць, запісвае кліпы і альбомы, уключае ў рэпертуар творы, напісаныя беларускіімі творцамі, рэпрэсаванымі ў розныя гістарычныя часы, развівае адукацыйны напрамак дзейнасці, каб больш беларусаў ведалі пра гістарычна-культурную спадчыну сваёй Радзімы.
Нягледзячы на ўсе складанаcці, рэпрэсіі і ціскі Вольны хор жыве і працягвае спяваць! Вольны хор стаў сымбалем беларускага пратэсту, ён нясе беларускую песню, як сцяг!

Рэпертуар
Рэпертуар Вольнага Хору складаюць творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы.
Важным для нас з’яўляецца адраджэнне забытых твораў, пошук згубленных і іх вяртанне ў сучасную музычную прастору. Таму большасць песен у нашым рэпертуары гэта творы, напісаныя ў 30-40-х гадах мінулага стагодзя, сярод якіх: «А хто там ідзе» на сл. Я. Купалы, «О, Беларусь, мая шыпшына» на сл. Ул. Дубоўкі, «За Случчыну» на сл. Н. Арсеньевай, шэраг твораў такіх кампазітараў, як: Мікола Равенскі, Мікола Шчаглоў-Куліковіч, Уладзімір Тэраўскі. Аўтары нашых песен маюць складаныя лёсы. Некаторыя з іх былі растраляныя савецкімі ўладамі, высланы з краіны. Шмат твораў выдаваліся за мяжой падпольнымі выдавніцтвамі, шмат твораў назаўсёды загінула, а тыя, што засталіся былі забыты ці забаронены па сёняшні час. Нашай дзейнасцю мы спрыяем вяртанню і адраджэнню беларускай музычнай спадчыны.
Таксама ў нашым рэпертуары мы выконваем творы і апрацоўкі сучасных кампазітараў, некаторыя з якіх былі спецыяльна напісаныя для Вольнага хора. Такім чынам мы будуем масты паміж мінулым і сучаснасцю, апавядаем пра актуальнасць твораў і сугучнасць часоў.
Мы жадаем, каб беларуская песня загучала ва ўсіх кутках нашай краіны і ва ўсім свеце. Мы верым, што гэтымі песнямі мы зможам аб’яднаць беларускі народ. Спадзяемся, што песні з рэпертуару Вольнага Хору стануць добрым падмуркам для стварэння сапраўднага «Свята Песні» ў Беларусі.
Альбомы
Відэа
Мы ў СМІ
zerkalo.io
Чытаць!
euroradio.fm
Чытаць!
https://uml.lodz.pl/
Чытаць!
euroradio.fm/
Чытаць!
pace.coe.int
Чытаць!
polskieradio.pl
Чытаць!
razam.de
Чытаць!
dw.com
Чытаць!
reform.news
Чытаць!
c97.org
Чытаць!
polskieradio24.pl
Чытаць!
polskieradio.pl
Чытаць!
francetvinfo.fr
Чытаць!
ardmediathek.de
Чытаць!
euroradio.fm
Чытаць!
ruski.radio.cz
Чытаць!
teatr-pismo.pl
Чытаць!
polskieradio24.pl
Чытаць!
epoznan.pl
Чытаць!
radiogra.pl
Чытаць!
wyborcza.pl
Чытаць!
wrotapodlasia.pl
Чытаць!
isokolka.eu
Чытаць!
rferl.org
Чытаць!
morgenpost.de
Чытаць!
hoerspielundfeature.de
Чытаць!
Падтрымаць Вольны хор
Абярыце зручны спосаб падтрымкі
Вы можаце перавесці аднаразова зручную суму на падтрымку праектаў Вольнага хору бяспечнымі інструментамі
Дапамагчы хору
Сэрвіс Patronite дае магчымасць кожны месяц дасылаць зручную суму на развіцце праектаў хору
Стаць патронам хору
Гэтым спосабам можна перавесці любую суму на PayPal
Дапамагчы праз PayPal
Made on
Tilda