Фундацыя "Вольны хор"
На падставе грамадскага руху "Вольны хор" у снежні 2021 г. была створана Фундацыя "Вольны хор". Гэта - некамерцыйная грамадская арганізацыя, накіраваная на стварэнне і развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці, падтрымку і папулярызацыю беларускай культуры і яе дзеячаў, захаванне культурнай спадчыны Беларусі.

На базе Фундацыі была створана і паспяхова развіваецца Беларуская школа мастацтваў ім. М.Равенскага.

Беларуская Школа Мастацтваў ім.М.Равенскага атрымала датацыю ад Biuro Kultury у рамках конкурсу “Różnorodna Warszawa”. Наш праект “Kultura jako instrument wsparcia i integracji osób w różnym wieku, o różnym statusie i narodowości w aktywnym życiu społecznym i kulturalnym Warszawy” будзе мець дафінансаванне з красавіка па ліпень 2023, што дае магчымасць і далей працягваць працу нашай школы і нашых цудоўных выкладчыкаў, а дзецям - развіваць свае творчыя здольнасці.
Białoruska Szkoła Artystyczna otrzymała współfinansowanie Biura Kultury (Miasto Stołeczne Warszawa) w ramach konkursu „Różnorodna Warszawa”. Nasz projekt „Kultura jako instrument wsparcia i integracji osób w różnym wieku, o różnym statusie i narodowości w aktywnym życiu społecznym i kulturalnym Warszawy” otrzyma dodatkowe dofinansowanie w ciągu najbliższych 4 miesięcy (kwiecień – lipiec 2023), co daje szansę na kontynuację prac naszej szkoły i naszych wspaniałych nauczycieli, a dzieciom - rozwijanie ich zdolności twórczych.

Аднавілася дзейнасць “Concordia Choir” - калектыў, які існаваў з 2007 года ў Беларусі, быў вымушаны прыпыніць сваю дзейнасць у 2020 г., бо патрапіў у чорныя спісы з-за актыўнай палітычнай пазіцыі яе ўдзельнікаў. З 2021 года адрадзіў сваю дзейнасць у Варшаве і працягнуў сваю місію развіцця і папулярызацыі беларускай харавой культуры. За гэты час ужо стаў удзельнікам шэрагу міжнародных праектаў і фестываляў, а таксама пераможцам Міжнароднага харавога фестывалю. Дзейнасць Concordia Choir накіравана на выкананне прафесійнай акадэмічнай беларускай харавой музыкі, наладжванне творчых мастоў, стварэнне новых музычных праектаў.

Працягвае сваю актыўную дзейнасць “Вольны хор”, які існуе са жніўня 2020 г. Мэтай Вольнага хору з'яўляецца захаванне беларускай харавай песеннай спадчыны, праз пратэстную музыку выказваць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, даносіць праўдзівую інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі і ўшчэмленыя правы беларусаў, пра палітычных вязняў.
За гэты час “Вольным хорам” было арганізавана:
• вялізная колькасць пеўчых акцый у Мінску ў падтрымку грамадзянскай супольнасці;
серыя дваровых канцэртаў у Мінску
• канцэрты і выступленні на плошчах Варшавы, Беластока, Вроцлава, Познані, Шчэціна, Гданьска, Гдыні, Любліна і Берліна;
• анлайн-канцэрты: “Годныя песні” (2020), “Калядны” (2020), “Дзень Волі” (2021), “Муры” (2021), “Не загаснуць зоркі ў небе” (2021), “(Не) расстраляныя” (2021), “Калядны падарунак” (2021), “Дзень Волі” (2022);
• канцэртныя туры Польшча-Германія: ліпень 2021, кастрычнік-лістапад 2021;
• запісаны альбомы: “Годныя песні” (2020), “Калядны” (2021);
• выдадзены зборнікі песень “Годныя песні”, “Годныя песні. Частка 2”;
• выпушчаны кліпы “Ваяцкі марш”, “Зямля” (з Лявонам Вольскім), “Гэта мы”, “А хто там ідзе”, “Пад Дубам” (з NaviBand), “Гэты шлях” (з С.Ціханоўскім і Kosmas) .
• была праведзена серыя канцэртаў “Мы разам” у падтрымку Украіны сакавік-верасень 2022 года.
• быў арганізаваны фестываль “DA/VOLI” (жнівень 2022), у рамках якога прайшлі круглы стол “Будзьма Беларусамі!”, велаэкскурсія па Варшаве сумесна з праектам “Тр-тр-трэвэл”, а таксама вялікі канцэрт “Вольнага Хору” ў партнёрстве з Zamek Ujazdowski.
• Канцэрт у Боне ў рамках праекта Beethovenfest.

У маі 2022 г. быў створаны Інстытут Беларускай Культуры ІнБелКульт 2.0 - арганізацыя, накіраваная на развіццё і падтрымку беларускай культуры на эміграцыі; з'яўляецца офісам, які вырашае арганізацыйныя пытанні як праектаў, названых вышэй, так і новых, якія паступаюць у адрас ІнБелКульт 2.0. ад беларускіх дзеячаў культуры ці калектываў.

Нашы кантактныя дадзеныя:
Fundacją „VOLNY CHOR”
ul. Działdowskа 6, 01-184 Warszawa,
NIP 527-29-81-598, REGON 520718077
e-mail: volnychoir@gmail.com
Made on
Tilda